BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У верасні асудзілі не менш за 170 чалавек

У верасні суды Беларусі працягвалі актыўна выносіць прысуды ў дачыненні да грамадзян паводле палітычных матываў. За верасень, паводле папярэдніх звестак, былі асуджаныя 170 чалавек, з якіх 46 жанчыны і 124 мужчыны.

– У адным толькі Менску за месяц асудзілі 61 чалавека;

– Працягваецца практыка пераследу цэлых сем’яў або груп сваякоў паводле «народнага» 342 артыкула;

– Як мінімум 12 чалавек у верасні асудзілі паўторна.

Распавядаем пра асаблівасці крымінальнага пераследу па палітычных матывах у мінулым месяцы.

Крыніца: t.me/viasna96