59-гадовую Марыну затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйда сілавых структураў па сваяках палітзняволеных і людзях, якія дапамагаюць ім. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У Менскім абласным судзе 2 верасня над палітзняволенай распачнецца суд. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Паляшчук.
Месца ўтрымання Марыны: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Марына Уладзіміраўна Гацура.
вясна






