У вернікаў Праваслаўнай царквы пачаўся Вялікі пост – гэта самы галоўны і строгі пост, які папярэднічае Вялікадню.

Сёлета Заходнія і Усоднія Хрысціяне адзначаюць Вялікдзень у іншых тэрмінах. Часам розніца паміж Пасхай Праваслаўнай і Каталіцкай можа мець 5 тыдняў. Чаму так бывае, што зрэдку святкуецца Уваскрэсенне ў той самы час, – гаворыць айцец Георгій Рой, настаяцель Беларускай Царквы Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Вільні.
-Калі мы гаворым пра вылічэнне Вялікадня, то гэта вельмі даўняя справа, якая цягнецца з першых вякоў Хрысціянства, вылічэнне Пасхаліі так званай, якая арыентуецца не на Сонца, а на Месяц. У старажытных рымлян былі свае табліцы вылічэння, у грэкаў – свае. І былі перыяды, калі цэрквы дамаўляліся. Да прыкладу, пасля І Сусветнага Сабора сустрэліся прадстаўнікі Грэцкіх цэркваў і прадстаўнікі Лацінскай царквы, і дамовіліся 50 год прытрымлівацца адной даты. Але прайшлі тыя 50 год і было ўжо цяжка неяк знайсці паразуменне і кожны ўжо прытрымліваўся сваёй традыцыі, сваіх вылічэнняў. Дзе калі супадалі гэтыя святы, дзе калі не супадалі, і так яно і дагэтуль ідзе.
Вялікі пост доўжыцца сем тыдняў і складаецца з саракадзённага посту (Чатырыдзясятніцы) і посту апошняга перад Уваскрэсеннем, Страснога Тыдня. Да Вялікага посту не ўлічываецца Вербная Нядзеля. Сутнасць Вялікага посту — падрыхтаваць вернікаў да сустрэчы з Уваскрэслым Хрыстом.
Сёлета праваслаўныя хрысціяне будуць адзначаць Уваскрэсенне Гасподняе 12 красавіка, на тыдзень пазней за хрысціян Рымска-каталіцкую царкву.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






