Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась моцна пабілі ў ІЧУ.

Паводле правабаронцаў «Вясны», у сакавіку 2023 году Аляксей Тамілаў пасля біцця трапіў у рэанімацыю з пнеўматораксам, паламанымі рэбрамі і пераломам калена. Пасля нанесеных траўмаў здароўе Аляксея да канца не аднавілася. Сябры актывіста кажуць, што прычынай смерці стаў інсульт.
Аляксею Тамілаву было 52 гады, ён працаваў аўтаслесарам, вызначаўся актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, неабыякавасцю да жыцьця ў сваім горадзе. 9 кастрычніка 2020 году Аляксея аштрафаваў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску за ўдзел у шэсці пратэсту пасля сфальшаваных выбараў прэзідэнта. У 2023 годзе Аляксея Тамілава зноў затрымлівалі.






