20 снежня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску разглядалі справу ў дачыненні Сяргея Прашкевіча, якога абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша @vitebsk_info.

Сяргей — вядомы ў Віцебску інстаграм-блогер. У ягоным акаўнце амаль 50 тысяч падпісчыкаў. Хлопец праводзіць вулічныя апытанні, ладзіць розыгрышы сярод падпісчыкаў. Мяркуючы па старонцы ва «УКантакце», мужчына знік з сацсетак пару дзён таму.
Восенню 2022 года Сяргея разам з двума сябрамі ўжо судзілі ў судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйным артыкуле аб «парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў».






