BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Віцебску за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў асудзілі мастачку

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 18 студзеня разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да мастачкі Наталлі Дзямшовай, паведаміў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

Мастачку Наталлю Дзямшову абвінавачваюць у парушэнні арганізацыі масавага мерапрыемства  і распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Вынікі суда невядомыя.

Наталля Дзямшова – мастачка, выкладчык дзіцячай мастацкай школы, менеджар сумесных выставак мастакоў Латвіі ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя