BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць студэнта ВДУ

Ёэль Юроўскі скончыў СШ №196 у Менску, падчас навучання быў пераможцам прадметных алімпіяд, у якасці ўзнагароды быў накіраваны ў летнік «Зубраня». Пазней Ёэль паступіў на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.

Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. У мінулым навучальным годзе ён атрымаў падзяку ад адміністрацыі ВНУ за валанцёрскую працу ў мясцовым музеі, піша @vicspring.

Справу ў дачыненні да хлопца ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Алена Кот.

Гэтая ж суддзя разбірае сёння справу Уладзіслава Ліпорта, якога таксама судзяць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

вясна