BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі студэнта Андрэя Салодкіна

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі студэнта — трэцякурсніка мясцовага «МІПСА» Андрэя Салодкіна.

Хлопец вучыцца на аддзяленні «Лагістыка», піша @vicspring.

7 лютага яго справу ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Ганна Кот. Салодкіна вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі» (ч. 1 арт. 19.10 КаАП).

Учора, 6 лютага, тая ж суддзя Ганна Кот за «распаўсюд экстрэмізму» асудзіла студэнта Ёэля Юроўскага.

вясна