BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Віцебску закрылі яшчэ адну аварыйную школу

Практычна праз месяц пасля гімназіі №1, у сцяне якой заўважылы шчыліны, у абласным цэнтры была закрыта яшчэ адна навучальная установа – сярэдняя школа №10. Будынкі – равеснікі: і стары корпус гімназіі (былой школы №15), і 10-я школа былі ўзведзены ў 1937 годзе, паведамляе Віцебская вясна.

Вучні гімназіі №1 цяпер вучацца хто ў будынку ветэрынарнай акадэміі, хто ў будынку сярэдняй школы №28. Куды накіравалі працягваць навучанне вучняў СШ№10, не паведамляецца.

У канцы кастрычніка гарадская газета «Віцьбічы» пісала, што аварыйны корпус гімназіі даследуюць навукоўцы з ПДУ. Яны мусяць вырашыць, ці падлягае будынак рамонту і ці бяспечна яго выкарыстоўваць, але высновы адмыслоўцаў пакуль не агучваюцца. Што да будынка СШ№10, то яго таксама чакае агляд спецыялістаў.