BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Віцебску зноў будуць судзіць лідарку незалежнага прафсаюза «Нафтана»

У Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 11 чэрвеня будзе разглядацца крымінальная справа лідаркі незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай. Яе абвінавачаваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці. Справу прызначаны разглядаць суддзя Уладзімір Чаравач.

Суд па гэтым артыкуле над палітзняволенай Брыцікавай пачаўся 11 сакавіка, апошняе судовае пасяджэнне датуецца 14 сакавіка. Верагодна ў гэты дзень быў вынесены прысуд, вынік якога невядомы.

Паколькі сутнасць прад’яўленых абвінавачанняў не змянілася, можна меркаваць, што прысуд быў абскарджаны ў апеляцыйным парадку і прызначана новае судовае разбіральніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя