Канферэнцыя “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі” пройдзе 25 чэрвеня ў Вільні.

“Турмы не для жанчын, а жанчыны не для турмаў”, кажа адзін з арганізатараў канферэнцыі, лекар, праваабаронца і сузаснавальнік праваабарончай установы “Лекары за праўду і справядлівасць” Васіль Завадскі:
– Ёсць такая фраза, што турмы будуюць мужчыны для мужчын. Практычна так і ёсць. На самой справе мала ўлічваюцца асаблівасці жанчын, жаночай псіхалогіі, менталітэту, а таксама фізіялогіі. Тыя самыя будынкі, тая ж самая вытворчасць і тая ж самая медыцынская частка. Адзінае, што ёсць у штаце ў жаночых калоніях гінеколаг. Але хіба што гэта адзінае, што прадугледжана для жанчын.
Дзяржава павінна несці адказнасць, каб забяспечыць жанчынам такія ўмовы ў турме, каб яны маглі захоўваць сваю чалавечую годнасць, – адзначае праваабаронца.
Канферэнцыя пройдзе 25 чэрвеня з 10:00 па 16:30. Адрас: канферэнц-зала Conti Hotel – Raugyklos gatve 7, Вільня.
Арганізатары просяць удзельнікаў зарэгістравацца па спасылцы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






