BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адбылася канферэнцыя, прысвечаная працы беларускіх медыяў

«Беларускія медыі. Якасць кантэнту і пытанні самарэгулявання». 10 верасня ў Вільні  адбылася канферэнцыя, прысвечаная працы беларускіх медыяў. Яна была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў. З вітальнымі словамі выступілі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Мая Север, якая выказала словы падтрымкі беларускім журналістам.

На фота: Мая Север і Андрэй Бастунец

Паводле старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, у тых цяжкіх умовах, у якіх працуюць беларускія журналісты, яны мусяць абмяркоўваць, як працаваць у такіх умовах, каб заставацца журналістамі і не пераўтварацца ў прапагандыстаў ці канспіролагаў:

-Усе яны сутыкаюцца зараз з вялікімі праблемамі выканання тых традыцыйных журналісцкіх стандартаў, яія прызнаныя ва ўсім свеце і прызнаныя беларускімі журналістамі. Але ўзнікаюць пытанні, звязаныя з крымінальным пераследам за спажыванне інфармацыі, за распаўсюд інфармацыі, за супрацоўніцтва з экстрэмісцкімі фармаваннямі, якімі абвесцілі фактычна ўсе незалежныя медыя.

У межах канферэнцыі прайшло і ўзнагароджанне пераможцаў традыцыйнага журналісцкага творчага конкурсу «Вольнае слова». Кажа пераможца ў намінацыі «Расследаванне» Алесь Ярашэвіч, «Бюро-медыя»:

-Нам вельмі прыемна, бо гэта адзінае расследаванне, якое мы выпусцілі ў мінулым годе. Яно называецца “Спонсары раскошы. Як беларусы ганяюць люксавыя машыны ў Расею ў абыход санкцый”. І нам таму ўдвая прыемней, што яго заўважылі і далі нам першае месца. Мы працягваем сваю працу. І ў гэтым годзе шмат ужо расследаванняў навыпускалі.

У намінацыі мастацка-публіцыстычнага жанру першым месцам адзначаны Зміцер Бартосік за цыкл нарысаў “Зямля неабяцаная”, якія друкаваліся ў беластоцкай “Ніве”.

Падчас канферэнцыі разглядаліся пытанні стварэння дзейнасці новага органа самарэгулявання беларускага медыясектара, як СМІ могуць захоўваць якасць медыяпрадукту, нягледзячы на складаныя ўмовы. У дыскусіі па гэтых пытаннях разам з беларускімі журналістамі ўдзельнічаў і Дайнюс Радзявічус, кіраўнік Саюза журналістаў Літвы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя