BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адбыўся журналісцкі форум

Пра свабоду прэсы, салідарнасць з палітзняволенымі журналістамі, бяспеку, камунікацыю ды іншае вялася размова на журналісцкім форуме ў Вільні 2 траўня. Ён быў прымеркаваны да Сусветнага дня свабоды друку.

Форум пад назвай «Бяспека ва ўмовах небяспекі: як дзейнічаць журналістам і СМІ» распачаўся сімвалічнай акцыяй салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі ў будынку чыгуначнага вакзала.

Як кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, месца было абранае невыпадкова і нясе метафарычны сэнс:

-Гэта адбывалася на чыгуначным вакзале. І метафара залы чакання, чакання вызвалення нашых калегаў, чакання зменаў да лепшага ў Беларусі, чакання вяртання на цягніку свабоды ў Беларусь.

Паводле Андрэя Бастунца, зараз за кратамі знаходзіцца 40 беларускіх журналістаў:

-Менавіта іх партрэты, нават гэта не партрэты, а сілуэты, былі на крэслах. Мы маглі іх пабачыць, нібыта яны прысутнічаюць падчас гэтага мерапрыемства. Потым мы маглі самі адчуць сябе гэтымі людзьмі, падняўшы гэтыя партрэты, а потым прымацаваўшы іх да сцяны. Насамрэч, гэта так уражліва. Гэта нешта нагадвае часы пандэміі.

Форум адбыўся пры падтрымцы Саюза журналістаў Літвы і яго старшыні Дайнюса Радзявічуса. Таксама на ім прысутнічаў прадстаўнік Рады Еўропы Шахін Абасаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя