Уцякач Ягор Міхалькевіч 17 чэрвеня залез на вышку мабільнага аператара з бел-чырвона-белым сцягам. Так ён пратэставаў супраць адмовы Дэпартамента міграцыі Літвы даць яму статус уцекача. На месца прыбылі журналісты і экстраныя службы, якія ўгаварылі мужчыну спусціцца ўніз.

Ягор распавёў журналісту TV3.lt, што ў Літве ён знаходзіцца са жніўня 2020 года. За чатыры гады знаходжання ў краіне статус уцекача ён так і не атрымаў, нягледзячы на адпаведныя рашэнні суда.

Ягор кажа, што падчас выбараў у Беларусі быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыкі, дапамагаў у выбарчай праграме Святланы Ціханоўскай, яго за палітычную дзейнасць саджалі ў ІЧУ.
Фота: tv3.lt