Я перажыла сапраўднае катаванне і тэрор. Але надзея на тое, што Дабро пераможа Зло давала мне сілы вытрымаць гэтыя ўсе пакуты, а таксама змаганне за мяне майго мужа і ўсёй грамадскасці. Кажа былая беларуская палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.

У Вільні 10 лютага ў творчай прасторы “Кропка” прайшла прэс-канферэнцыя, падчас якой былая палітзняволеная распавяла пра жудасныя ўмовы свайго ўтрымання ў засценках.
-Яны вымушаны былі мяне выпусціць. Я кажу, што гэта толькі дзякуючы таму, што муж не сядзеў, склаўшы рукі, не маўчаў, і што іншыя таксама не маўчалі. То бок, мы даціснулі сітуацыю.

Паводле Паліны, пасля такіх катаванняў, як прымус да падпісання прашэння пра памілаванне і кіно на БТ, апошнім этапам катаванняў у так званым лукашэнкаўскім ГУЛаГУ – прымус да падпісання паперы пра канфідэнцыйнае супрацоўніцтва.
-Я заяўляю, што я пісала гэтыя паперы, разумеючы, што магу ніколі не выйсці з-за гэтых кратаў. Першую паперу я напісала, знаходзячыся ў ПК 24 – 24-га снежня, і другую паперу я падпісала ўжо ў Берасці, гэта было 3-га лютага. На наступны дзень я з’ехала. Гэтаю заявай я дэзавуюю гэтыя падпісанні, з майго буку гэта быў такі тактычны ход.
Паліна публічна адмяніла дамову і заклікала іншых палітвязняў, хто падпісаў падобныя паперы, публічна дэзавуяваць дакументы.

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк адседзела больш за чатыры гады ў засценках, і за гэты час была больш за 270 сутак у ШЫЗА і карцары.
* * *
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк падтрымлівае эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Яна лічыць, што лукашэнкаўскі рэжым усё ж трэба даціскаць санкцыямі.

Паводле Паліны, сітуацыя з палітвязнямі паўтараецца не першы раз у Беларусі, і санкцыі сапраўды дзейнічаюць.
-Было ў 2006 годзе, у 2010, і заўжды ўводзіліся санкцыі. Санкцыі дзейнічаюць. Па размовах з гэтымі людзьмі бачна, наколькі яны раз’юшаныя гэтымі санкцыямі. Хоць яны дэманструюць, што ім усё роўна, насамрэч, санкцыі дзейнічаюць. І яны для іх вельмі балючыя.
Але, як зазначае былая палітзняволеная, безумоўна, ёсць эканамічнае і ідэалагічнае лобі, якое і ў Еўропе, на жаль, працуе:
-Якое кажа, давайце адмаўляцца ад гэтых санкцый, каб людзі выйшлі. Не, калі мы ізноў адмовімся ад санкцый, не даціснем рэжым гэтымі санкцыямі, гэта значыць, што праз пэўны час будуць новыя палітвязні. Вызваляючы 10 чалавек, гэты рэжым адначасова кідае за краты 20. Калі мы адклікаем гэтыя санкцыі, рэжым разумее, што гэта тактыка, што мы бярэм закладнікаў і пастаянна гандлюемся, прабачце, мы як тавар атрымліваемся. Можна і далей так рабіць – браць закладнікаў і гандлявацца.
Як кажа Паліна Шарэнда-Панасюк, санкцыі – гэта нават мякка кажучы, патрэбная жорсткая эканамічная блакада лукашэнкаўскага рэжыму. А інструменты ўсім відавочныя – транзіт тавараў праз Беларусь. У гэтай краіне 30 год катуюць і забіваюць людзей, а гандаль з ёй спакойна адбываецца.
Цалкам матэрыял:
* * *




— Што б Вы параілі зрабіць для палітвязняў, якія ўжо выйшлі?
Паліна: — Кожнаму сказала б, што ён герой, каму ўдалося выжыць у так званай Паўночнай Карэі. Гэтых людзей трэба падтрымліваць і маральна, і фінансава.
Нам трэба быць усім разам! Гэтымі словамі скончыла сваю прамову былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
Паліна плануе і далей займацца палітыкай, а ў бліжэйшы месяц хоча заняцца сваім здароўем, дзецьмі і сям’ёй.

Якой Паліна ўбачыла Беларусь, калі выйшла:
— Быццам маскі на тварах у людзей. Людзі запужаныя, усяго баяцца. Нават мае родныя, калі мяне забіралі, папярэджвалі пра тое, каб я не падпісвалася ні на якія так званыя „экстрэмісцкія“ каналы ў тэлефоне. Паўсюдны страх.
Паліна лічыць, што родным палітвязняў трэба распаўсюджваць інфармацыю пра іх, бо ўлады Беларусі, як сапраўдныя тэрарысты, зацікаўленыя ў тым, каб замоўчвалі такія факты: Сістэме не падабаецца салідарнасць і тое, што выходзіць за турэмныя межы. Таму трэба быць моцнымі і змагацца далей.
Разуменне, што трэба было выехаць у былой палітзняволенай было заўжды: Каб сустрэцца перш за ўсё з сям’ёй і застацца ў палітыцы, а не стаць чарговым дворнікам і жыць у жудасных умовах.
— Усе людзі, якія там сядзяць, спадзяваліся на дэмакратычных лідараў у вызваленні палітвязняў. Але разам з тым Паліна падкрэслівае, што з тэрарыстамі не павінны весціся перамовы, бо яны бяруць новых закладнікаў зноў.
Яна зазначае і тое, што Лукашэнка – не самастойная фігура, а марыянетка Расеі.
Сваё вызваленне Паліна лічыць вялікім ціскам на рэжым. Паліна выйшла, адседзеўшы да канца свой тэрмін. Паводле яе слоў, яшчэ аддзін артыкул 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) улады Беларусі ўжо не маглі сфабрыкаваць супрпаць яе, бо не ставала месяца. Паліне казалі, што калі б так званыя „выбары“ 2025 года былі на месяц-два пазней, то яна б не выйшла.
Паводле Паліны, яна ніколі не называла сябе асуджанай, а толькі палітзняволенай. Нават калі ад яе гэтага патрабавалі супрацоўнікі калоніі ў часе так званых рапартаў.
— Усіх палітзняволеных на некалькі тыдняў у турме робяць так званымі „злоснікамі“ . Да прыкладу, ты тады можаш закупляцца ў краме толькі на дзве базавыя. А гэта азначае, што ў цябе не будзе ніякіх вітамінаў і адпаведна будзе шмат розных хваробаў. Плюс яшчэ цэлы шэраг розных наступстваў.
Пра карную псіхіятрыю:
— Нелаяльнасць да рэжыму прыраўноўваюць да нейкіх псіхічных разладаў. Я б не называла тых людзей, якія працуюць у такіх установах, медыкамі. Гэта людзі, якія ўсё ведаюць, але працягваюць выконваць загады.

Паводле Паліны, проці тых, хто адмаўляецца пісаць пакаяльныя лісты і ісці на супрацоўніцтва, пачынаецца рэжым тэрору, і чалавек не выходзіць з ШІЗА.
Былая палітзняволеная расказала, як яе збіла ў калоніі неадэкватная жанчына. А супрацоўнікі калоніі ў Зарэччы ў той час прыходзілі паглядзець на яе разбіты твар і смяяліся з гэтага. Паліна прасіла распавесці пра гэта адвакату, але ёй адмаўлялі ў гэтым.
Паліна распавяла, што ў яе была сапраўдная хвіліна адчаю, калі яна пісала развітальны ліст сваёй сям’і. Бо пасля ліста пра памілаванне і здымкаў на БТ у прапагандысцкім фільме нічога не мянялася, і яна пасля гэтага ўпала ў сапраўдную дэпрэсію.
Пра супрацу жанчын з адміністрацыяй:
— Тыя, якія ішлі на правакацыі супраць іншых жанчын, гэта ўжо даўнія „стукачкі“. Гэта першая група. Другая — бядотная група, якая ідзе на правакацыі супраць палітвязняў праз гаротны стан, у якіх няма падтрымкі звонку. А ім абяцаюць розныя льготы за гэта. Але бальшыня жанчын у калоніі — нармальныя. Былі ў калоніі і нармальныя супрацоўнікі калоніі, але бальшыня — гэта садысты.
Паводле Паліны, самае цяжкое — гэта маральны ціск.
— У ШІЗА апошнім часам сядзяць ужо 15 дзён, і жанчыне вельмі цяжка нават падняць гэтую шконку, якая важыць 70 кілаграм. Гэта цалком голае памяшканне, дзе няма нічога. Перад тым, як туды ісці, знволенай выдаюць форму, якую нават немажліва зашпіліць.
Гарачая вада там 20 хвілін на дзень, заўсёды гарыць святло, няма свежага паветра і спраўляеш свае патрэбы перад камерай, якая увесь час назірае за табой. А за ноч жанчына там прыкладна 8 разоў устае, каб схадзіць у прыбіральню. Там вельмі халодна, у зняволеных там апухаюць ногі. У душы няма гарачай вады, даюць 10 хвілін памыцца. Прыходзяць 4 чалавекі, а душаў усяго толькі 3. Гэта сапраўднае катаванне, як фізічнае, так і псіхалагічнае.
Былая палітзняволенай кажа, што ў турме ўсім кажуць, што пра іх забыліся, каб так маральна ўплываць на чалавека. Але моцныя і разумныя людзі гэта ўсё разумеюць.
Паліна падтрымлівае ідэю санкцый, яна лічыць, што яны эфектыўныя. Санкцыі — даволі мяккае, трэба больш жорсткі ўплыў. Трэба перакрываць рэжыму ўсе магчымыя шляхі гандлю і эканамічна ціснуць на яго, — дадала былая палітзняволеная.
Пра фільм на БТ: разам з лукашэнкаўскімі прапагандыстам да яе прыязджалі і так званыя журналісты з Расеі. Што таксама паказвае на залежнасць Лукашэнкі ад Расеі. Сцэнар быў напісаны ўжо загадзя.
Паводле Паліны „у гэтым ГУЛаГУ“ прымушаюць падпісваць паперы пра супрацоўніцтва. Яна кажа, што гэтыя паперы падпісвала двойчы. Першую паперу яна падпісала 24 снежня 2024 года ў калоніі №24. Другую паперу — у Берасці, калі прыйшла ў ГУБАЗіК. Гэта было 3 лютага 2025 года. Гэта была ейная такая тактыка, каб выйсці на волю.
– Многіх прымушаюць да гэтага, каб маральна ціснуць на палітзняволеных — сказала Паліна. Былая палітзняволеная заклікае ўсіх прызнавацца ў гэтым, каб абязброіць гэтыя структуры. Як сказала Паліна, гэтая дамова называецца „дамова аб канфідэнцыйным супрацоўніцтве“. Ёй далі сакрэтнае імя Эдэльвейс.
Яна публічна адмяніла дамову і заклікала іншых палітвязняў, хто падпісаў падобныя паперы, публічна дэзавуяваць дакументы.
Палітзняволеная Вольга Маёрава размаўляе толькі па-беларуску, з яе здзекваюцца і трымаюць у невыносных умовах. Палітзняволеная Алена Гнаўк таксама моцна трымаецца і кажа, што будзе стаяць за сваю пазіцыю да апошняга.
Былая палітзняволеная перадала прывітанне ад жанчын-палітвязняў, якія засталіся ў Зарэччы. Паводле Паліны, яна захапляецца палітзняволенай Вікторыяй Кульшай, якая годна трымаецца, але ў яе ўжо адказваюць ныркі, і яна можа стаць першай жанчынай-палітзняволенай, якая можа памерці ў турме.
Паліна пачала са слоў падзякі ўсім, хто падтрымліваў яе — людзям, што складалі і перадавалі ёй перадачы і падтрымлівалі яе сям’ю, журналістам, якія асвятлялі тэму палітвязняў, усім дыпламатам, якія падымалі пытанні палітзняволеных у Беларусі. Былая палітзняволеная падкрэсліла, што яна прайшла праз сапраўднае катаванне і тэрор.
Больш за 270 содняў Паліна правяла ў ШіЗА і ПКТ, яна зведала шмат катаванняў, як ні адна жанчына ў Беларусі — cказала на пачатку сустрэчы мадэратарка, рэдактарка сайта Хартыя-97 Наталля Радзіна.

У Вільні ў творчай прасторы Kropka 10 лютага пачалася прэс-канферэнцыя з былой палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк. Яна правяла ў лукашэнкаўскай турме больш за чатыры гады. Адкрыла сустрэчу рэдактарка сайта Хартыя-97 Наталля Радзіна.
Беларускае Радыё Рацыя