У Вільні 27 сакавіка ў кінатэатры Skalvija прайшла прэм’ера дакументальнага фільма пра Нобелеўскага лаўрэата і вядомага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Фільм Bialiatski/Unbroken стварыла беларуска-літоўская каманда.

Паводле аднаго з беларускіх аўтараў фільма, яны раней ужо рабілі невялікі фільм пра Алеся Бяляцкага і тады гледачы выказалі свае меркаванні і пажаданні на далейшы працяг:
-Да нас падыходзілі гледачы і казалі, што гэта вельмі цікава, але хацелася б нейкія чалавечыя эмоцыі ад яго паплечнікаў, ад сяброў, ад жонкі. І вось тады ў мяне ўзнікла ідэя, каб зрабіць вялікі фільм на падставе таго матэрыялу, які ў нас ужо быў, і мы дазнялі яшчэ новы.
У фільме зняўся калега-сябра Алеся Бяляцкага, праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка:
-Наогул гэты дакументальны фільм паказвае сучасны адрэзак беларускай гісторыі, паказвае ўсе тыя рэпрэсіі, усе тыя падзеі, якія цягам апошніх пяці-шасці гадоў адбываліся і адбываюцца зараз у нашай краіне. Сёння яшчэ адзнакі рана ставіць. Я думаю, крыху часу пройдзе, і гісторыя паставіць адзнаку гэтаму дакументальнаму фільму. Але Алесь Бяляцкі ўвайшоў ужо ў сусветную гісторыю.
Паказ фільма быў прымеркаваны да 30-годдзя Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якое хутка будуць адзначаць беларускія праваабаронцы ў Вільні.
Як сцвярджаюць стваральнікі фільма, яны яго хочуць даслаць на Канскі фестываль ці міжнародныя фестывалі кіно, якія праходзяць у Венецыі, Лакарне, Карлавых Варах.
Цалкам матэрял:


























Беларускае Радыё Рацыя






