9-га лістапада (нядзеля) ў Вільні ўдзельнікі акцыі сабраліся на плошчы Вінцаса Кудзіркі. 12-га лістапада акцыя пройдзе каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Вільні.
У Варшаве мітынг памяці прайшоў 9-га лістапада каля помніка Каперніку.

12 лістапада (серада) а 18:00 — у дзень забойства Рамана Бандарэнкі — беларуская дыяспара Беластоку запрашае на акцыю памяці ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, якая пройдзе ў скверы Вольнай Беларусі ля будынку консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.

“Яго апошнія словы — «Я выходжу» — сталі голасам народа, які не зламаўся перад гвалтам.
Гэта не проста трагедыя — гэта сведчанне цаны, якую мы, беларусы, плацім за свабоду”, – адзначаюць арганізатары акцыі.
Яны просяць прыносіць знічы, кветкі і бел-чырвона-белыя сцягі: “прыходзьце, каб ушанаваць памяць усіх забітых рэжымам, узгадаць палітвязняў і паказаць: мы памятаем, мы не спыніліся, і нам не ўсё адно”.





