BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік

У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік. Ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага.

Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.

Крыніца: “Вясна”