У Берасцейскім абласным судзе 13 снежня вынеслі новы прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму — сем гадоў калоніі і штраф у памеры 800 базавых велічныяў (32 000 рублёў).

24 чэрвеня 2024 года Аляксандра Чахоўскага асудзілі за “абразу прадстаўнікоў улады” (арт. 369 КК) і “здзек з дзяржаўных сімвалаў” (арт. 370 КК) да трох месяцаў арышту. Але 20 верасня 2024 года Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд у той жа суд.
Цяпер у абвінавачванне яму дадалі два новыя артыкулы. З 10 па 13 снежня 2024 года Аляксандра судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Акрамя арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), яму яшчэ выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем), ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У адпаведнасці з ч. 2 і 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і далучэння дадатковага канчаткова Чахоўскаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 800 базавых велічыняў на суму 32 000 рублёў.
Новы прысуд арт-менеджеру вынес Сяргей Беразюк.
вясна






