BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Заслаўі знішчылі будынкі, што раней лічыліся помнікамі архітэктуры

У Заслаўі Менскай вобласці да Дажынак знеслі карчму і краму, якія раней лічыліся помнікамі архітэктуры. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Спадчына», знішчаны два драўляныя будынкі пачатку XX стагоддзя на рагу Савецкай і Паштовай вуліц у гістарычным цэнтры горада.

Рэшткі знесенай у пачатку лютага крамы ў Заслаўі. Фота: інстаграм zaslavl_info

Гэтыя два будынкі па Савецкай вуліцы яшчэ дзесяць гадоў таму афіцыйна лічыліся гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Абодва дамы былі ўключаны былі ўзяты пад ахову яшчэ ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе.

Пазбавілі іх ахоўнага статусу ў 2014 годзе, калі горад рыхтавалі да іншага свята, Дня беларускага пісьменства.

Згодна з Кодэксам аб культуры, пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі яны атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу выглядае незаконным.

Свята „Дажынкі“ ў Беларусі ўжо не адно дзесяцігоддзе канчаецца для малых гарадоў адчувальнымі стратамі гістарычнай забудовы, якая выглядае для чыноўнікаў недастаткова прывабна.