У Зэльве сілавікі палохаюць мясцовых жыхароў адказнасцю за «экстрэмізм». Яны выступілі перад працоўнымі калектывамі санаторнай школы і РЭСа. Прадстаўнікі міліцыі, пракуратуры і ідэолагі пераконвалі прысутных, што іх задача не адправіць чалавека за краты і пакараць яго, а «не дапусціць распаўсюду дэструктыўнай, экстрэмісцкай інфармацыі».
Прадстаўніца пракуратуры параіла зэльвенцам «перагледзець свае сацыяльныя сеткі і выдаліць усю інфармацыю, якая іх кампраметуе».
У 2024 годзе за «экстрэмізм» было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 5 жыхароў Зэльвенскага раёна. Летась аднаго зэльвеца прыцягнулі за «экстрэмісцкую дзейнасць» да крымінальнай адказнасці.
Беларускае Радыё Рацыя