
Як паведамляе @free_zhlobin, затрымалі чыноўніка, папярэдне, на мінулым тыдні, з 26 па 29 снежня. Пазней яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
@flagshtok патэлефанаваў у райвыканкам, каб спытаць, калі Ахрэменка вернецца да працы. Там журналістам адказалі, што «яго няма і не будзе ўжо, ён не працуе з новага года». Аднак інфармацыя аб ім усё яшчэ не выдалена з сайта райвыканкама.






