BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах дагэтуль ёсць дамы без электрычнасці

Многія жыхары Жлобінскага і Рэчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці дагэтуль застаюцца без электрычнасці. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, расказваючы пра ліквідацыю наступстваў нядаўняга ўрагану.

“Мы дакладна разумеем, дзе і якія брыгады павінны працаваць. Усяго на дзень задзейнічана 148 аварыйна-рамонтных брыгад. Задача на сёння — закрыць усе заяўкі, якія ёсць ад насельніцтва. Дынаміка станоўчая, прымаем усе меры, каб як мага хутчэй выканаць запланаваныя работы”, — паведаміў міністр.

14 ліпеня па Беларусі пранёсся ўраган, асабліва дасталася паўднёвай частцы краіны. Пацярпела каля 600 населеных пунктаў, 6 чалавек загінулі. Сотні населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. У некаторых мясцовасцях і без вады.