BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны

Пра тое, што 3 кастрычніка ў жодзінскай паліклініцы ў чарзе па талоны памёр мужчына, якому на выгляд было за 70, паведамляе мясцовае выданне Ex-press.by са спасылкай на відавочцу.

«Мужчына прыехаў у паліклініку на ровары, прыкладна ў 6:30, сядзеў у чаканні, пакуль адкрыецца рэгістратура. Мёртвым яго выявіў іншы чалавек, які таксама стаяў у чарзе. Каб атрымаць талон да некаторых лекараў, людзі прыязджаюць вельмі рана», — расказаў сведка.

Чэргі па талоны да лекара з самага ранку займаюць не толькі ў Жодзіне, але і ў іншых гарадах. Так, у ліпені жыхар Барысава прыйшоў да будынка мясцовай паліклінікі а чацвёртай гадзіне раніцы, каб быць першым у чарзе па талон. Ён узяў з сабой крэсла, піша «Наша Ніва».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: talon.by