BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Жодзіне затрымалі некалькі былых супрацоўнікаў міліцыі

У Жодзіне на мінулым тыдні былі затрыманыя былыя супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС, паведаміла ананімная крыніца EX-PRESS.BY.

У 2020 годзе яны запісалі зварот да калег пра недапушчальнасць гвалту ў адносінах да мірных грамадзян.

Паводле EX-PRESS.BY, былі затрыманыя: падпалкоўнікі міліцыі ў адстаўцы Ігар Кісляк, Вячаслаў Ільіч, Андрэй Дарошка, і падпалкоўнікі юстыцыі ў запасе Віталь Папроцкі і Дзмітрый Удовін.  

У чым іх вінавацяць і ў якім яны цяпер знаходзяцца статусе, невядома.

Беларускае Радыё Рацыя