BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Удар па Дарагабужы паказвае, што Смаленшчына мае права на самавызначэнне”

У Смаленскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў у ноч на 25 лютага на хімічнае прадпрыемства ў Дарагабужы пацверджана гібель 7 чалавек, не менш за 10 атрымалі раненні.

Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

Сітуацыю каментуе старшыня праўлення Фонду Цэнтра Культуры і Гісторыі Смаленшчыны Сяргей Фралоў. Ён выказаў занепакоенасць тым, што рэгіён фактычна стаў мішэнню з-за ўключэння ў ваенную інфраструктуру Расеі:

– Смаленск у апошнія пару тыдняў ператварыўся проста ў нейкі горад-апакаліпсіс. На трыццаціградусным марозе людзі некалькі дзён сядзелі без гарачай вады, ацяплення, знікла яшчэ і электрычнасць. Суткі таму знікла дзяўчынка, цяпер яе шукае ўвесь горад. Усю ноч на 25 лютага – удар па заводзе “Дарагабуж”. Вайна становіцца фонам, рэгіён становіцца мішэнню, то бок убудаваную ў маскоўскую ваенную архітэктуру. Адказнасць павінна быць у Смаленску, рашэнні павінны прымацца таксама ў Смаленску.

Паводле Следчага камітэта Расеі, у Дарагабужы пашкоджана інфраструктура завода, будынак пажарнай часткі і спецтэхніка. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб тэрарыстычным акце.

Беларускае Радыё Рацыя