Армену Арзуманяну 44 гады. Ён родам з Азербайджана, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Мужчына піша музыку пад псеўданімам Арман Алекпераў. Ён двойчы выступаў на «X-фактары» — спачатку ў 2018 годзе ва Украіне, а пасля ў 2021 у Беларусі. Адметна, што ў беларускім праекце ён атрымаў ад удзельнікаў журы адказ «так», але далейшых выпускаў з яго ўдзелам чамусьці так і не паказалі.

Армен расказваў у інтэрв’ю, што дапамагае бяздомным жывёлам. Сам ён, кажа, выратаваў некалькі соцень. У сваёй хаце ён уладкаваў домікі для жывёлаў на зіму і лета. А яшчэ валанцёрыць у арганізацыях, якія ратуюць жывёлаў, пісала «Наша Ніва».
Арзуманяна пачалі судзіць 16 снежня ў Менскім гарадскім судзе. Яго вінавацяць у «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК). Працэс узначальвае суддзя Яўген Пісарэвіч.
вясна






