BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінцы правялі ў Варшаве акцыю проці экацыду

Украінскія сябры Еўрамайдану разам з арганізацыяй Юй-энімалс правялі ў Варшаве экалагічную акцыю. Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да экалагічных пытанняў і праблем, звязаных з вайной Расеі ва Украіне. Расея варварскімі дзеяннямі знішчае не толькі экасістэму Украіны, яна нясе пагрозу ўсяму свету, кажа удзельнік акцыі, актывіст Еўрамайдану Мыкола Пытрыга:

Мы тут, каб заклікаць усіх, усе грамадскія арганізацыі, усе арганізацыі, якія займаюцца аховай прыроды, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама краіны Заходняй Еўропы і Захаду ўвогуле, падтрымаць Украіну ў барацьбе не толькі за перамогу ў вайне, але і, каб перамагчы спыніць экацыд Украіне.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле Мыколы Пытрыгы, удзельнікі акцыі маюць намер правесці мерапрыемствы, такія як уборка тэрыторыі, высадка дрэў і інфармацыйныя сесіі аб важнасці аховы навакольнага асяроддзя.

Беларускае Радыё Рацыя