BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскіх дзяцей у Расеі выставілі на ўсынаўленне праз інтэрнэт

У Расеі праз інтэрнэт выставілі на ўсынаўленне ўкраінскіх дзяцей, піша брытанская газета Financial Times. На сайце Усыновите.ру журналісты знайшлі фатаграфіі чатырох сірот 8-15 гадоў, вывезеных з Украіны. У аднаго злёгку змянілі імя, у другога цалкам памянялі імя і дату нараджэння.

Украінскія абаронцы правоў дзяцей пацвердзілі асобы чатырох дзяцей. Сваякі ва Украіне адмаўляюцца ад каментароў, каб не перашкодзіць іх вяртанню на радзіму. Паводле звестак Кіева, пасля лютага 2022 года ў Расею вывезеныя не менш за 19 500 дзяцей. Дадому з таго часу вярнуліся менш за 400 дзяцей.

За незаконны вываз дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый Міжнародны крымінальны суд у сакавіку 2023 года выдаў ордары на арышт  Уладзіміра Пуціна і расейскага дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай. 

Еўрарадыё

Ілюстрацыйнае фота