BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладальніка гарадзенскага партала S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Уладальніка гарадзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту.

Сяргея Чабоцьку судзілі 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гародні за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яго адправілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, і гэта яго ўжо трэці запар тэрмін, піша Hrodna.life.

Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаванне».

Рэсурс S13 з’явіўся ў Гародні ў 2005 годзе і першапачаткова працаваў як блог. Пазней ён ператварыўся ў інфармацыйны партал. У канцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт парталу S13 і яго сацсеткі прызнаныя так званымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Беларускае Радыё Рацыя