У Гародні 16 траўня асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадкі) палітзняволенага ўладальніка этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча. Яму прызначылі адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, піша hrodna.life.

Пасля трох месяцаў у гарадзенскай турме ён выйшаў на волю да накіравання на «хімію».
Андрэй Несцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання. Андрэй заставаўся ў Беларусі і падтрымліваў свой бізнес, бо лічыць яго важным для захавання і развіцця беларускай культуры.
вясна