
6 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гародні прайшоў суд над уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу s13.ru Сяргеем Чабоцькам. Яго судзілі за “парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў” (ч. 1 арт. 24.23 КаАП). Рашэнне суда невядомае, паведамляе @Grodno_grab. Справу разглядала суддзя Наталля Горбач
25 кастрычніка мужчыну асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.
Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт парталу “s13” і яго сацсеткі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Крыніца: t.me/viasna96