BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады актывізавалі кампанію па рэкрутынгу ў «народнае апалчэнне»

У раённых выданнях Беларусі з лета праходзіць сістэмная агітацыйная кампанія па фармаванні «народнага апалчэння», перадае Радыё Свабода. У ёй удзельнічаюць кіраўнікі і супрацоўнікі раённых аддзелаў МУС.

Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь/ Telegram

Усе публікацыі будуюцца паводле аднаго ўзору: у іх распавядаюць, што такое народнае апалчэнне, яго задачы, хто можа далучыцца і якія перавагі маюць тыя, хто вырашыў стаць апалчэнцам.

Улады пакуль не называлі агульную колькасць грамадзян, якія ўжо далучыліся да народнага апалчэння. Тым не менш, сцвярджае Радыё Свабода, у Менскім раёне ў апалчэнцы запісалася больш за 1,5 тысячы чалавек, у Браслаўскім раёне — 200 чалавек.