BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады анансавалі вялікую амністыю да 80-годдзя Перамогі

У законапраекце захаваны падыходы мінулых гадоў, але прадугледжаны і шэраг навацый.

Пералік асоб, якія цалкам вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. Але што гэта за катэгорыя, невядома.

Таксама прапануецца раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, замяніць пакаранне больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама будзе прымяняцца частковая амністыя ў выглядзе скарачэння пакарання на адзін год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерць чалавека.

Асноўнымі ўмовамі для прымянення амністыі з’яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды, а таксама станоўчая характарыстыка асобы ў перыяд адбыцця пакарання.

вясна