BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Беларусі абʼявілі ў міждзяржаўны вышук журналістаў «Бюро»

Чальцы рэдакцыі «Бюро» былі абвешчаныя ў крымінальны вышук у Беларусі і Расеі. «З гэтага вынікае, што мы фігуранты крымінальнай/крымінальных справаў». – пішуць журналісты расследавальнікі на сваёй старонцы ў X.

Крыніца: “Бюро”

У вышук абʼяўленыя журналісты Аляксандр Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка. Па якіх артыкулах, не ўдакладняецца.

«Крымінальны пераслед каманды «Бюро» мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расследаванні і як спробу ціску лукашэнкаўскіх уладаў на незалежную журналістыку». – заявіла рэдакцыя выдання.