BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Беларусі анулююць пашпарты былых палітвязняў

пашпарты

фота ілюстрацыйнае

Пра ануляванне нацыянальных пашпартоў былым беларускім палітвязням, якіх выдварылі за мяжу, паведаміў блогер, актывіст, таксама былы палітзняволены Дзмітрый Казлоў.

На сваёй старонцы ў Facebook ён распавёў, што іншыя былыя палітвязні, якіх прымусова вывезлі з Беларусі, пачалі паведамляць яму, што іх пашпарты ануляваныя. Тады ён сам паспрабаваў праверыць на сайце МУС статус свайго пашпарту. Аказалася, што дакумент Дзмітрыя Казлова нядзейсны.

Адзначым, што беларускі прафсаюзны дзеяч, былы палітзняволены Аляксандр Ярашук спрабуе вярнуць свой пашпарт з дапамогай Міжнароднай арганізацыі працы. Аднак у адказ на патрабаванні МАП вярнуць Ярашуку пашпарт лукашэнкаўскія ўлады сцвярджаюць, што «не ведаюць», дзе знаходзіцца дакумент.