BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Беларусі фармалізавалі крытэры ўключэння ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»

Улады Беларусі фармалізавалі крытэры ўключэння ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» і дадалі ў пералік новыя артыкулы Крымінальнага кодэксу, паведаміла «Медиазона». Больш за паўсотню артыкулаў Крымінальнага кодэксу (КК) вядуць да аўтаматычнага ўключэння ў спіс «экстрэмістаў» тых, каму быў абвешчаны прысуд паводле іх. Абскардзіць уключэнне ў спіс «экстрэмістаў» тэарэтычна можна цягам месяца.

Фота: picture-alliance

«Прапаганда вайны» і «незаконнае атрыманне замежнай дапамогі з мэтай тэрарыстычнай дзейнасці» — новыя падставы для ўключэння ў сьпіс «тэрарыстаў».

У спіс «тэрарыстаў» будуць уносіць на падставе «ўзгодненага рашэння» кіраўнікоў КДБ, МУС, генеральнага пракурора або іхных намеснікаў «з улікам інтарэсаў нацыянальнай бяспекі». Гэта тычыцца абвінавачаных або асуджаных паводле артыкула «распальванне варожасці». Для выключэння са «спісу «тэрарыстаў» грамадзянін павінен сам звярнуцца ў КДБ і абгрунтаваць сваю просьбу.