Менскі гарадскі суд 18 чэрвеня разгледзіць іск Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў “Зікр уль-Кітаб”. Пра гэта сведчыць расклад на партале электроннага судаводства. Суддзя Алена Сямак пачне працэс а 10:00.
Як нагадвае “Позірк”, арганізацыя была створаная ў 1993 годзе. Старшынём “Зікр уль-Кітаб” з’яўляецца муфтый Абу-Бекір Шабановіч, які ўдзельнічае ў шматлікіх праўладных акцыях, дзяржаўныя медыя прадстаўляюць яго лідарам беларускіх мусульман. У 2017 годзе Лукашэнка ўзнагародзіў яго прэміяй “За духоўнае адраджэнне”.