BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады хочуць ліквідаваць грузінскае аб’яднанне “Мамулі”

16 лютага Менскі гарадскі суд разгледзіць пазоў сталічнага выканкама аб ліквідацыі грузінскага культурна-асветніцкага таварыства “Мамулі” (“Айчына”).

Як піша сайт “Позірк”, рэжым Лукашэнкі можа пераследаваць арганізацыю з палітычных матываў. У 2020 годзе на сайце аб’яднання публікаваліся матэрыялы аб пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і акцыі салідарнасці з беларускім народам, якія праходзілі ў Грузіі. Пазней гэтыя матэрыялы былі выдаленыя з сайта.

Аб’яднанне “Мамулі” было зарэгістраванае ў 2006 годзе, працуе ў Менску і Менскай вобласці. Раней улады ліквідавалі нацыянальныя арганізацыі палякаў, армянаў, літоўцаў, сірыйцаў ды іншых нацыянальных меншасцей.

Беларускае Радыё Рацыя