BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады павялічылі нормы зброі для ахоўнай кампаніі «ГардСэрвіс»

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перагледзела нормы забеспячэння зброяй і боепрыпасамі асобных арганізацый і службаў. Апублікаваны дакумент сярод іншага прадугледжвае павелічэнне нормаў для прыватнай ахоўнай кампаніі «ГардСэрвіс», заўважыў reform. news.

Фота: ohota-kaluga.ru

«ГардСэрвіс» — адзіная ў Беларусі прыватная ахоўная кампанія з правам ужывання службовай і цывільнай зброі. Яе ўзначальвае супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі — Юры Альшэўскі. У прыватнасці, павялічаныя нормы забеспячэння асобнымі мадэлямі аўтамата Калашнікава.