BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады пазбавілі Беларускую асацыяцыю журналістаў даменнага імя і пошты

Улады пазбавілі Беларускую асацыяцыю журналістаў даменнага імя і пошты.

Як піша baj.media, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце РБ 3 студзеня прыпыніў дэлегаванне даменнага імя Baj.by яго ўласніку, нібыта “ў сувязі з выяўленымі парушэннямі”. БАЖ у сваю чаргу лічыць гэта грубейшым парушэннем права на ўласнасць і чарговым наступам на свабоду слова. Журналісцкая арганізацыя звяртаецца ў ICANN — Міжнародную карпарацыю па кіраванні даменнымі імёнамі.

Зараз пры адкрыцці сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў з’яўляецца тэкст: “Доступ да рэсурсу абмежаваны ў сувязі з выкананнем рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь…”. 

У БАЖ рыхтаваліся да такой сітуацыі, таму яшчэ летась пераехалі на новы міжнародны дамен Baj.media.

Беларускае Радыё Рацыя