BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады працягваюць ціск на медыкаў

У Менску пачаўся судовы працэс над дзіцячым анколагам Аленай Шарафановіч, якую абвінавачваюць у парушэнні грамадскага парадку. У Аб’яднаным пераходным кабінеце назвалі гэтую справу сведчаннем мэтанакіраванага знішчэння не толькі грамадзянскай супольнасці, але і ўсёй сістэмы аховы здароўя. 

Прадстаўніца АПК Вольга Зазулінская адзначыла, што падрыхтоўка дзіцячых анколагаў займае дзесяцігоддзі, а рэпрэсіі супраць прафесіяналаў пагаршаюць сітуацыю з кадрамі ў беларускай медыцыне. “Гэта не проста пераслед, а форма дзяржаўнага тэрору,” — падкрэсліла Зазулінская. 

Яна заклікала міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сістэмны характар рэпрэсій і падтрымаць беларускіх спецыялістаў, якім даводзіцца змагацца не толькі за сваю прафесію, але і за свабоду.

Беларускае Радыё Рацыя