Кіраўнік фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак заявіў, што ўлады рыхтуюць правакацыі з удзелам палітвязняў і іншых людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Пра рыхтаваныя правакацыі Стрыжак напісаў у сацсетках.

“Нам стала вядома, што ў рамках кампаніі па падрыве сеткі нашай салідарнасці ўлады рыхтуюць серыю правакацый, што мусяць знізіць давер да BYSOL, нашых службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам. У правакацыях плануецца задзейнічаць пад прымусам і шантажом сем’і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей што пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў» — чытаем у паведамленні.
Што да супрацоўнікаў міліцыі, то ён гаворыць:
«Мы ведаем пра вашыя планы і разумеем, што вы хочаце пасеяць страх і недавер сярод тых, хто атрымлівае дапамогу і тых, хто яе аказвае. Хлусня і падман часта гучнейшыя і ярчэйшыя за праўду, але ж людзі глядзяць і давяраюць справам, а не вашым правакацыям. То мы працуем далей“..