
У Беларусі ўзнікаюць сур’ёзныя праблемы ў сферы ветэрынарыі: адток спецыялістаў у прыватныя клінікі і недастатковае фінансаванне дзяржаўных устаноў. Паводле Камітэта дзяржаўнага кантролю, дзяржаўныя ветэрынарныя службы на пачатак года былі ўкамплектаваныя толькі на 80%, што негатыўна ўплывае на жывёлагадоўлю і здароўе хатніх жывёл. КДК прапануе аднаўленне ліцэнзавання прыватных ветэрынарных клінік, стварэнне рэестра ветэрынараў і клінік, а таксама ўзмацненне патрабаванняў да іх дзейнасці. Разам з гэтым Міністэрства сельскай гаспадаркі плануе павялічыць фінансаванне і даплаты маладым спецыялістам для іх замацавання на дзяржаўных прадпрыемствах. Паводле даследавання BELPOL, праблемы кадраў і нястача рэсурсаў у дзяржаўных клініках пагаршаюцца нізкім фінансаваннем і недастатковымі ўмовамі працы.
Беларускае Радыё Рацыя






