BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Кавалкін: Працуем над новымі прадуктамі, якія будуць вельмі карыснымі людзям

У межах парталу Petitions.by зараз складаюцца ад 7 да 10 зваротаў на месяц.

Фота: скрыншот з відэа

Платформа імкнецца ананімізаваць заяўнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі ў сувязі з прызнаннем сацсетак і самой старонкі “экстрымісцкімі”, – распавёў заснавальнік парталу https://petitions.by Уладзімір Кавалкін:

-Першае, што мы зрабілі, – мы выдалілі базу карыстальнікаў, каб спыніць пераслед людзей ці не падстаўляць людзей у Беларусі пад пераслед праз экстрэмізм. Нават, калі будзе нейкі ўзлом вэб-сайта, то такія злачынцы ці міліцыянты, альбо міліцыянты-злачынцы, яны не змогуць атрымаць дадзеныя людзей. А таксама мы зараз працуем над некалькімі новымі прадуктамі, якія, мне падаецца, будуць вельмі карыснымі людзям.

Зручны горад: Petitions.by – гэта партал для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады. Да ўвагі карыстальнікаў прадастаўляюцца петыцыі, грамадскія абмеркаванні і навіны, якія датычацца ўсіх беларусаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя