Стварэннем падручнікаў як вырашаць рознага кшталту праблемы і развіццём “Памагача” занятыя прадстаўнікі ініцыятывы і адначасова парталу https://petitions.by (арыгінальная старонка якой была заблакаваная ўладамі Беларусі). Усяго было сабрана каля трох соцень кейсаў праблемаў, якія могуць быць актуальнымі для беларусаў унутры Беларусі. Распавёў заснавальнік парталу (цяперашні petitions.pro) Уладзімір Кавалкін:

– Развіваем “Памагача”, мы зараз актыўна тэстуем і запрашаем усіх паспрабаваць напісаць скаргі праз “Памагача”. Гэта такі прадукт – асістэнт штучнай інтэлігенцыі, які дапамагае пісаць скаргі. І вось калі ў вас ёсць вельмі такі проста запыт, напрыклад, у вас там дарога з ямамі ці нейкія праблемы са школай, ці з паліклінікай, вы заўсёды можаце напісаць вельмі проосты тэкст, два-тры сказы. І наш “Памагач” ператворыць гэта ў скаргу.
Petitions.by з’яўляецца сэрвісам для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады ў Беларусі. Ініцытыва прадстаўленая ў інстаграм @petitions.by, а таксама пад такой жа назвай у фэйсбук і ўкантакце ці па-просту “Зручны горад”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя.






