BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Кавалкін: Зараз працуем над двума новымі праектамі

Ці напісанне скаргаў можна прыраўняць да “экстрэмізму”? На што цяпер людзі ў Беларусі часцей за ўсё скардзяцца? Якім чынам аўтаматызуецца напісанне зваротаў? Над такімі пытаннямі разважаў наш сённяшні Госць Рацыі, заснавальнік парталу https://petitions.by Уладзімір Кавалкін. Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль.

Фота: скрыншот з відэа

РР: Распавядзіце, як выглядаюць справы ў вашых праектах, што новага?

Уладзімір Кавалкін: Стараемся рабіць аналітыку настолькі, наколькі гэта можам у бягучых умовах, з вельмі цяжкім фінансаваннем. Што датычыцца праекту petitions.by, “Зручны горад”, то найбольшая праблема палягае на тым, што яго прызналі “экстрэмісцкім” і ў адрозненне ад звычайных медыя, ад “Кошта ўрада”, гэты праект скіраваны на тое, каб узаемадзейнічаць з актывістамі, з людзьмі. То бок, калі людзі прыходзяць на наш партал, яны пакідаюць свае персанальныя дадзеныя, яны неяк узаемадзейнічаюць і праз гэта ёсць рызыка асабістая крымінальнага пераследу. Таму мы вырашылі, што паколькі такая рызыка ёсць, мы выдалілі ўсю базу дадзеных карыстальнікаў, каб не падставіць людзей. Зараз petitions працуе ў такім троху абмежаваным рэжыме, калі чалавек можа ананімна апублікаваць тэкст сваёй петыцыі, звароту, а іншыя людзі, якія хочуць падтрымаць гэтую ініцыятыву, яны могуць спампаваць гэты тэкст і падаць наўпрост праз дзяржаўны партал “обращения.бел.” Калі рабіць так, то мы пазбягаем праблемы экстрэмісцкага крымінальнага пераследу.

Таксама мы зараз працуем над новымі праектамі – гэта будуць два праекты. Першы – гэта штучнай інтэлігенцыі агент, які дапамагае людзям пісаць звароты, скаргі, петыцыі. Як гэта працуе? Напрыклад, чалавек не ведае, як напісаць афіцыйны дакумент, ён заходзіць у нашую вэб-аплікацыю, закідвае бытавы, звычайны тэкст. І гэты тэкст пераўтвараецца ў нармалёвую скаргу. І чалавек можа падаць гэтую скаргу ўжо наўпрост таксама праз “обращения.бел.” Яшчэ рыхтуем праект на такі невялікі партал лепшых кейсаў, лепшых петыцый, лепшых тэкстаў – то бок, гэта будзе такая база ведаў, у якую можна зайсці, знайсці кейс, падобны на свой, і пачытаць, як такія кейсы можна вырашаць ужо на досведзе тых, хто калісьці гэтыя кейсы вырашаў. Гэта будзе такая база ведаў у рэжыме анлайн, яна будзе папаўняцца і працаваць далей.

То бок, наша стратэгія такая, каб не збіраць асабістыя звесткі людзей, каб іх не падстаўляць пад крымінальны пераслед з аднаго боку, але даць людзям магчымасць падтрымаць іх у тым, каб яны маглі працягваць пісаць скаргі і дасягаць мэтаў, якія яны перад сабой ставяць.

Petitions.by – гэта сервіс для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады. У Беларусі прызнаны “экстрэмісцкім” рэсурсам.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя