Яшчэ шмат часу спатрэбіцца на рэабілітацыю, бо ўсе гэтыя гады заключэння не прайшлі без наступстваў.

Пра грамадскую дзейнасць пакуль што казаць рана, — пра сваё жыццё праз месяц пасля вызвалення распавёў былы палітвязень, праваабаронца Уладзімір Лабковіч:
– Я неверагодна ўзячны той хвалі падтрымкі, якая не спыняецца, бо ўжо месяц, як мы знаходзімся ў Вільні, але мы ўвесь час адчуваем клопат пра нас і гэтую дапамогу і падтрымку, якую мы атрымліваем ад грамадскіх аб’яднанняў, ад праваабарончых арганізацый, ад валанцёрскіх рухаў, якія з першых хвілінаў, як мы патрапілі ва Украіну, а зараз у Вільні, аказваюць нам дапамогу.
Уладзімір Лабковіч — юрыст “Вясны”, асуджаны да 7 гадоў зняволення. Затрыманы ў ліпені 2021 года. Абвінавачванні былі прад’яўленыя па арт. 228 Крымінальнага кодэкса — Кантрабанда і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Вызвалены 13 снежня 2025 праз прымусовую дэпартацыю.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






