BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Жыгар: У Беларусі адбылося павелічэнне дзіцячай злачыннасці

У 1 квартале 2025 года ў Беларусі, як адзначае BELPOL, адбылося павелічэнне дзіцячай злачыннасці і, што яшчэ страшней, зафіксавана павелічэнне самагубстваў сярод падлеткаў.

Прычыны розныя, але толькі аднымі анлайн-сходамі і справаздачамі сітуацыю не выправіш, гаворыць супрацоўнік BELPOLa Уладзімір Жыгар:

– Нягледзячы на агульнае зніжэнне колькасці злачынстваў, якія здзейснілі непаўнагадовыя ў першым квартале 2025 года, у шэрагу катэгорый зафіксаваны рост. У прыватнасці колькасць грабяжоў павялічылася з 57 да 62 выпадкаў, угонаў транспартных сродкаў з 5 да 9, а колькасць вымагальніцтваў вырасла з 1 да 7. Асабліва трывожыць рост смяротнасці сярод непаўнагадовых ад знешніх прычын і гэтая колькасць павялчылася на 52,4%.

Паводле Уладзіміра Жыгара, у дадзенай сітуацыі, якая зараз склалася ў Беларусі, праблемы падлеткаў не будуць вырашаны, можна чакаць толькі іх пагаршэння.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя