Падставамі для абвінавачанняў сталі каментар Уладзіміра Мацкевіча для ўкраінскага блогера, а таксама ўдзел у зум-канферэнцыі.

«На канферэнцыі гучалі мае розныя заявы. Яны палічылі, што мала таго, што выказванні экстрэмісцкія, дык я яшчэ і кірую гэтым сходам, хаця гэта было не так. Але мой голас гучаў гучна, яны паказалі мне запіс сустрэчы — не ведаю, як ён у іх апынуўся — і абвінавацілі паводле арт. 361-1 КК.
Падставай для абвінавачвання мяне ў абразе Лукашэнкі стала відэаінтэрв’ю ўкраінскаму блогеру. У адказ на пытанне, як да Лукашэнкі ставяцца ў Расеі, я адзаў: “Лукашэнка сукін сын, але гэта наш сукін сын”, паўтарыўшы фразу Рузвельта ў бок нікарагуанскага дыктатара Самосы Гарсія. Потым тры экспертызы не знайшлі там абразы — але для суда гэта было нічым».
вясна





